Абласны конкурс на лепшую сувенірную работу

16.02.2018
З мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работу ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці з 1 пав 30 снежня 2017 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод педагогаў.

На абласны конкурс было прадстаўлена звыш 300 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесіянальна- тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Сярод пераможцаў і прызераў абласнога конкурсу – педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”.

Дыпломамі за першае месца ўзнагароджаны:

Пудава Жана Іванаўна –  намінацыя “Ткацтва”

Чыжык Алена Анатольеўна – намінацыя “Мастацкая паштоўка”, “Скрапбукінг”.

Дыпломамі за трэцяе месца ўзнагароджаны:

Галаўня Кацярына Віктараўна – намінацыя “Роспіс па тканіне, шклу, дрэву, гліне”

Піхцерава Аксана Аляксандраўна – намінацыя “Шыццё, аплікацыя з тканіны, вырабы з тэкстылю”

Заяц Ала Мікалаеўна – намінацыя “Вязанне шыдэлкам”