Навучэнка аб’яднання па інтарэсам “Берагіня” Нікалаеня Кацярына ў ліку прызераў IV Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкаму тэкстылю

01.05.2017
28 красавіка 2017 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў IV Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкаму тэкстылю.

Мэта конкурсу – развіцце і папулярызацыя мастацкага тэкстылю, як віду дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў. У конкурсе прынялі ўдзел 37 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў з розных гарадоў: Ляхавічы, Белаазёрск, Докшыцы, Лёзна, Ушачы, Гомель, Уваравічы, Жлобін, д. Асавец, д. Матнявічы, Гродна, Масты, Астравец, Салігорск, Слуцк, Пухавічы, Стоўбцы, Нясвіж, Магілёў, Шклоў, Мінск.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: Ткацтва”, “Вышыўка”, “Лялька” і “Валянне”

Тэматыка работ – народнае свята “Купалле”.

Конкурс праходзіў ў фармаце адкрытага творчага спаборніцтва. Кожны ўдзельнік загадзя распрацоўваў канцэпцыю кампазіцыі сваёй работы і падрыхтаваў эскіз.

Пераможцы вызначалісь у двух узроставых катэгорыях: 8-11 гадоў, 12-16 гадоў і чатырох намінацыях і былі ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках XVII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі “Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучыня маладога пакалення” (Нацыянальны выставачны цэнтр БелЭКСПА).

Па выніках конкурсу навучэнка аб’яднання па інтарэсам “Берагіня” дзяржаўнай установы адукацыі  “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці” Нікалаеня Кацярына (педагог дадатковай адукацыі Піхцерава Аксана Аляксандраўна) ўзнагароджана дыпломам III ступені (намінацыя “Лялька”, узроставая катэгорыя – 12-16 гадоў).

Матэрыял афіцыйнага сайта http://nchtdm.by/

Віншуем з перамогай!