Абласны конкурс на лепшую сувенірную работу

16.02.2017
З мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работу ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці з 28 лістапада па 30 снежня 2016 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод педагогаў.

На абласны конкурс было прадстаўлена звыш 300 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесіянальна- тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Сярод пераможцаў і прызераў абласнога конкурсу – педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”.

Па рашэнню журы  Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама за высокі выканаўчы ўзровень творчых работ, эфектыўную і сістэмную работу па развіцці творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі ў галіне выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўзнагароджана Вітко Валянціна Улаладзіміраўна.

Дыпломамі за першае месца ўзнагароджаны:

Пудава Жана Іванаўна –  намінацыя “Ткацтва”.

Грыцкевіч Вольга Леанідаўна – намінацыя “Мастацкая паштоўка”, “Скрапбукінг”.

Дыпломамі за другое месца ўзнагароджаны:

Канівец Аляксей Юр’евіч  – намінацыя “Жывапіс”, “Малюнак”, “Графіка”.

Чыжык Алена Анатольеўна – намінацыя “Мастацкая паштоўка”, “Скрапбукінг”.

Дыпломамі за трэцяе месца ўзнагароджаны:

Піхцерава Аксана Аляксандраўна – намінацыя “Вязанне шыдэлкам (пруткамі), “Пляценне карункаў”.

Пнюшкова Людміла Уладзіміраўна – “Абрадавыя лялькі”, “Лялькі ў нацыянальным строі”.