Случчане– пераможцы IV міжнароднага фестывалю славянскіх культур "Светач-2016"

31.08.2016
Навучэнцы Слуцкага Цэнтра дзіцячай творчасці годна прадставілі Беларусь і Случчыну.

Малодшая група ўзорнага ансамбля танца "Папараць-кветка" (кіраўнік Ірына Віктараўна Лаўрова, балетмайстар Ірына Генадзьеўна Селіванава) заняла І месца ў сваёй намінацыі з танцамі "Бахча" і "Казачы пляс".


Выстаўка работ удзельнікаў народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Спадчына" (кіраўнік Людміла Уладзіміраўна Пнюшкова) адзначана дыпломам ІІ ступені.

Выступленне ўдзельніцы аб'яднання па інтарэсах "Арт-сола" (сольныя спевы, кіраўнік Марына Сямёнаўна Баскакава) Кацярыны Паксадзэ ацэнена дыпломам ІІІ ступені. Кацярына ўпершыню прымала ўдзел у конкурсе.

Па матэрыялах газеты "Слуцкі край"