Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагогаў

02.02.2016
На абласны конкурс было прадстаўлена звыш 350 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў агульняй сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесіянальна-тэхнічнай і сэрядняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Педагагічныя калектывы прадэманстравалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства творчых работ, адпаведнасць мастацкім традыцыям беларускай нацыянальнай культуры, арыгінальнасць сюжэтаў, пастаянны творчы пошук.

Сярод пераможцаў і прызераў абласнога конкурсу – педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці».

Дыпломамі за першае месца ўзнагароджаны:

Вітко Валянціна Уладзіміраўна (2 дыпломы абласнога конкурсу) – намінацыі «Вязанне шыдэлкам (пруткамі)», «Мастацкая паштоўка», «Скрапбукінг»;

«Когда зябко…» 

Віншавальныя паштоўкі

Пнюшкова Людміла Уладзіміраўна – намінацыя «Абрадавыя лялькі» , «Лялькі ў нацыянальным строі» ;

«Анастасія» 

Пудава Жана Іванаўна – намінацыя «Ткацтва»;

«Фарбы восені» 

Самсонава Тамара Аляксандраўна – намінацыя «Лозапляценне».

Збан

Дыпломамі за другое месца ўзнагароджаны:

Мароз Галіна Васільеўна – намінацыя «Вышыўка» ;

«Вечар» 

Грыцкевіч Вольга Леанідаўна – намінацыя «Мастацкая паштоўка», «Скрапбукінг».

Віншавальныя паштоўкі

Жадаем далейшых творчых поспехаў і новых дасягненняў!