III абласны конкурс «Беларуская лялька»

21.9.2013

Свята рамёстваў «Слуцкія паясы» у горадзе Слуцку прайшло яркай стужкай цікавых падзей. Адно са значных мерапрыемстваў – III абласны конкурс «Беларуская лялька», які адбыўся 21 верасня 2013 года. 70 майстроў з 15 раёнаў Мінскай вобласці прынялі ў ім удзел. Свята-конкурс праводзіцца з 2005 года. Дарэчы,папярэднія святы-конкурсы адбыліся таксама ў Слуцку. Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі і «лялечныя» майстры Дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дзіцячай творчасці» - педагогі і навучэнцы. На суд гледачоў і журы яны прадставілі выстаўку сваіх лепшых работ і ўдзельнічалі ў своеасаблівым майстар-класе па вырабу беларускай лялькі. На працягу дзвюх гадзін кожны ўдзельнік конкурсу «тварыў» свій цуд: тэкстыльную, саламяную ці гліняную цацку.        

У намінацыі «Лепшая калекцыя хатніх работ» дыпломам за III месца адзначана Людміла Уладзіміраўна Пнюшкова, кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Спадчына», а яе выхаванкі Карына Лакомая і Марыя Рулінская – на II месцы ў намінацыі «Лепшая льняная лялька». Дыплом лаурэата ў намінацыі «Лепшая тэкстыльная лялька ў этнаграфічным ці гістарычным касцюме»атрымала Аксана Аляксандраўна Піхцерава, педагог аб’яднанняў па інтарэсах «Чароўная шкатулка»,«Бон вояж», дыпломы за II месца – у Хрысціны Барын і Аліны Бранавец, навучэнак аб’яднання па інтарэсах «Залаты напарстак», педагог Скрыдлеўская  Наталія Міхайлаўна. Дыпломамі ўдзельнікаў адзначаны таксама Алена Іванаўна Ананіч (аб‘яднанне па інтарэсах «Мяккая цацка»)і яе выхаванкі Алена Акуліч і Вольга Дварэцкая  за зберажэнне і творчае развіццё лялечнага мастацтва і актыўны ўдзел у конкурсе.

Абласны конкурс «Беларуская лялька» пакінуў у ўдзельнікаў і гледачоў незабыўныя ўражанні, цікавыя сустрэчы, гонар за нацыянальнае багацце і родную Случчыну.

dbdf

Кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Спадчына”  Пнюшкова Людміла Уладзіміраўна

Выхаванкі  народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Спадчына” Марыя Рулінская  і  Карына Лакомая

Педагог аб’яднанняў па інтарэсах ”Чароўная шкатулка”,”Бон вояж” Піхцерава Аксана Аляксандраўна