Абласны конкурс на лепшую сувенірную работу

02.04.2019

З мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці ў снежні 2018 года – лютым 2019 года  адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На абласны конкурс было прадстаўлена звыш 300 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Сярод пераможцаў і прызераў абласнога конкурсу – педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”.

Дыпломам за першае месца ўзнагароджана:

Чыжык Алена Анатольеўна – намінацыя “Мастацкая паштоўка”, “Скрапбукінг”.

Дыпломамі за другое месца ўзнагароджаны:

Сасіновіч Таццяна Аляксандраўна – намінацыя “Вязанне шыдэлкам (пруткамі)”, “Пляценне карункаў”, “Макрамэ”;

Пудава Жана Іванаўна –  намінацыя “Ткацтва”;

Сямашка Дар’я Сяргееўна – намінацыя “Мастацкая паштоўка”, “Скрапбукінг”.

Дыпломамі за трэцяе месца ўзнагароджаны:

Куніцкая Вераніка Уладзіміраўна – намінацыя “Вырабы з саломы” (аплікацыя, інкрустацыя, пляценне);

Піхцерава Аксана Аляксандраўна – намінацыя “Валянне”;

Курловіч Лілія Валер’еўна – намінацыя “Кераміка і мелкая пластыка”;

Гузнова Людміла Уладзіміраўна – намінацыя “Мастацкая паштоўка”, “Скрапбукінг”.