Навучэнцы Слуцкага Цэнтра дзіцячай творчасці далучыліся да Рэспубліканскай творчай акцыі “Чытаем Танка разам”

20.09.2022

Навучэнцы Слуцкага Цэнтра дзіцячай творчасці далучыліся да Рэспубліканскай творчай акцыі “Чытаем Танка разам”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння народнага песняра Беларусі — Максiма Танка

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць Максіма Танка - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. 

Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Патрыёт, сатырык, філосаф, наватар, які пісаў пра патрыятызм і любоў да роднай зямлі.

Асноўная мэта акцыі – аб’яднаць беларускіх дзяцей і дарослых жывым і мілагучным Танкавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

#НЦХТДМТАНК

#ЧЫТАЕМТАНКАРАЗАМ

Чытаем Танка Разам

Чытаем Танка Разам