Паслядоўнасць вырабу сувенірнай лялькі «Случчаначка»

Аўтар: Піхцерава Аксана Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі аб'яднання па інтарэсам "Берагіня"

1 - падрыхтоўка неабходнага матэрыялу і інтрументаў для вырабу лялькі;

2 - падрыхтаваць лекала для вырабу лялькі і дэталей касцюма, раскраіць дэталі лялькі (тулава, рукі);

3 - стачаць дэталі лялькі (тулава, рукі);

4 - распрасаваць швы;

5 - вывярнуць стачаныя дэталі тулава і рук на правы бок, напоўніць іх сінтэпонам;

6 - абцягнуць адваротны бок загатоўкі галавы з палімернай гліны тканінай;

7- падшыць касым шыўком ніжнюю частку тулава;

8 - прыклеіць твар лялькі да верхняй часткі тулава;

9 - прымацаваць рукі да верхняй часткі  тулава;

10 - настрачыць тасьму з арнаментам на рукавы;

11 - прышыць рукавы ў адкрытую прайму і стачыць бакавыя швы;

12 - апрацаваць ніз сарочкі швом упадгінку з закрытым зрэзам;

13 -  настрачыць карункі па нізу сарочкі;

14 - апрацаваць аздабляльнай тасьмой планку сарочкі;

15 - стачаць дэталі каўняра і ўтачаць яго ў гарлавіну;

16  - стачаць па шву спадніцу;

17  -  апрацаваць ніз спадніцы бейкай;

18  - закласці складкі па верхняму зрэзу спадніцы;

19  - прытачаць пояс да спадніцы;

20 - настрачыць на фартух тасьму і карункі, апрацаваць бакавыя зрэзы фартуха швом упадгінку з закрытым зрэзам, прытачаць пояс да фартуха;

21 - стачаць плечавыя швы гарсэта, апрацаваць проймы і выраз гарсэта;

22 - настрачыць тасьму на выраз гарсэта;

23 - прышыць бісерыны у якасці гузікаў да гарсэта. Канчатковае аздабленне лялькі.

Сувенірная лялька “Случчаначка”